У суботу 18 чэрвеня уступіў на пасаду новапрызначаны рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB.
У суботу 18 чэрвеня уступіў на пасаду новапрызначаны рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB.
Як паведамляе Сatholic.by, уступленне на пасаду адбылося падчас урачыстай святой Імшы ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе нясуць служэнне салезіяне ксяндза Боско.
Гэта была таксама нагода для падзякі за дзевяць гадоў служэння ў якасці рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.
Цэлебрацыю Эўхарыстыі ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, а гамілію прамовіў новапрызначаны дэлегат, які ў Божым слове разважаў над Евангеллем і пакліканнем.
Пасля гаміліі найстарэйшы салезіянін у нашай краіне ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB зачытаў ліст аб прызначэнні ксяндза Паўла Шчарбіцкага на пасаду рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі, а ксёндз Павел, прымаючы пасаду, прамовіў Апостальскі сімвал веры.
Пасля гэтага ксёндз Здзіслаў і ксёндз Павел на алтары падпісалі адпаведныя дакумэнты.
На заканчэнне святой Імшы былі зачытаныя лісты да былога і новапрызначанага дэлегата ад інспектара салезіянскай інспекторыі святога Станіслава Косткі ў Варшаве ксяндза Тадэвуша Ярэцкага SDB, у якіх ён выказаў падзяку ксяндзу Віктару Гайдукевічу за руплівую і адданую працу ў якасці рэгіянальнага настаяцеля на працягу дзевяці гадоў, а таксама пажадаў ксяндзу Паўлу Шчарбіцкаму адвагі і Божага благаслаўленне на новым і адказным этапе рэалізацыі салезіянскага паклікання.
Словы падзякі былому дэлегату выказалі прадстаўнікі ўсіх галінаў салезіянскай сям’і: сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, суполка ADMA і моладзь.
Лейтматывам кожнай падзякі было тое, што на працягу апошніх дзевяці гадоў кожны адчуваў па-сапраўднаму айцоўскую апеку ксяндза Віктара, падтрымку і клопат аб салезіянскай справе на Беларусі.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі, у сваю чаргу, узгадаў, як яны разам з ксяндзом Віктарам дзевяць гадоў таму падчас перэгрынацыі рэліквій святога Яна Боско па Беларусі распачалі новую старонку гісторыі салезіянскага таварыства на нашых землях. Іерарх заўважыў, як шмат было хваляванняў і планаў, складаных рашэнняў, перспектываў развіцця. Біскуп адзначыў наступныя пункты, якія дасягнула салезіянскае таварыства ў нашай краіне падчас знаходжання ксяндза Віктара Гайдукевіча на пасадзе рэгіянальнага настаяцеля:
аб’ядналіся ўсе салезіянскія супольнасці Беларусі, пачаўся працэс развіцця і станаўлення салезіянскай духоўнасці на нашых землях;
салезіянская харызма стала вельмі заўважнай у беларускім Касцёле, дынамізм развіцця таварыства выклікаў увагу і захапленне;
салезіяне сталі для многіх прыкладам адвагі ў працы і рэалізацыі пастаўленых мэтаў;
было ўпарадкавана прававое дзеянне салезіянскіх структур на касцёльным і дзяржаўным узроўні;
сфармаваўся адметны салезіянскі стыль працы з моладдзю;
быў створаны офіс развіцця дэлегатуры — свецкіх асоб, якія працуюць дзеля равіцця і пашырэння салезіянскай харызмы.
Гледзячы на ўсе гэтыя пункты, хочацца сказаць ксяндзу Віктару толькі адно слова — дзякуй!» — падвёў вынік біскуп Яшэўскі.
Звяртаючыся да ксяндза Паўла, іерарх адзначыў, што добра ведае новапрызначанага дэлегата, таму ўпэўнены, што салезіянскае таварыства на Беларусі ў надзейных руках, а таксама пажадаў святару адвагі і поспехаў на новай і адказанай пасадзе.
Напрыканцы ксёндз Віктар Гайдукевіч выказаў падзяку за добрыя словы і падкрэсліў, што ўсе яны адносяцца не да яго асабіста, а да кожнага сабрата і кожнага члена салезіянскай сям’і, бо на працягу апошніх дзевяці гадоў ён адчуваў неверагодную падтрымку і ўзрастаў разам з усімі, чэрпаў энергію і натхненне ад кожнага і дзякуючы гэтаму знаходзіў сілы рухацца далей. Былы настаяцель запэўніў, што і надалей будзе рупліва працаваць дзеля дабра салезіянскага таварыства ў Беларусі.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР 5 |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |